Сіманьян паскардзілася, што каля яе дома ўжо другі раз падае дрон

Галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян расказала, што праз гэта не можа нармальна спаць.

27.08.2023 / 18:52

Маргарыта Сіманьян. Скрын відэа RT

«Побач з нашым домам другі раз за тыдзень упаў беспілотнік. Гучна падае, хачу я вам сказаць. У палову на чацвёртую прачынаешся, толькі паспеўшы заснуць», — сказала прапагандыстка Сіманьян у эфіры тэлеканала «Расія 1».

І выказалася, што атакі дронаў расійскую ўладу ў вайне не толькі не спыняць, а наадварот: «у нас наогул тармазы адмовяць у такім выпадку, адна педаль застанецца — газ».

Пра першы такі выпадак прапагандыстка паведамляла 21 жніўня. Тады было вядома пра збіты беспілотнік у Істрынскім раёне Маскоўскай вобласці. 

Чытайце таксама:

«Канфіскаваныя АК, кастэты і кайданкі» — ФСБ заявіла аб прадухіленні забойства Сіманьян і Сабчак

«Гэта прысуд нам усім». Сіманьян паскардзілася, што расійскія выдавецтвы адмовіліся выдаваць зборнік з літарай Z на вокладцы

Як прапагандысты будуць тлумачыць расіянам, што мабілізацыя — гэта «нармальна». Стала вядомая метадычка

Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады

Сіманьян пахвалілася поспехамі беларускага «Спутніка». І гэта абсалютная хлусня

Nashaniva.com