Беларусы сем месяцаў збіралі манеты па 2 рублі. Колькі назбіралі?
Святлана з Гомеля падзялілася ў тыктоку гісторыяй, што некалі яны з мужам хадзілі па крамах і наткнуліся там на скарбонку. Так як яна ім вельмі спадабалася, то скарбонку набылі і пачалі ў яе кідаць манеты, піша «Анлайнер».
28.08.2023 / 17:01
«Закідалі мы толькі манеты па 2 рублі. Запаўнялі з нагоды, але потым нас гэта так захапіла, — кажа дзяўчына. — Разам з мужам збіралі скарбонку са студзеня па жнівень. Потым 250 рублёў памянялі ў крамах, астатнюю суму аднеслі ў банк, дзе без праблем абмянялі на патрэбную нам валюту».
У выніку такім чынам за сем месяцаў сям'я накапіла 2428 рублёў. Эксперымент прызналі ўдалым, а таму скарбонку пачалі напаўняць зноў.
Чытайце таксама:
«У нас сям'я ветэрынараў». У Мінску прапануюць арандаваць жывую лісу для асабістых фотасесій