З Оршы беларускі торф упершыню павезлі ў Кітай
62-кантэйнерны цягнік з больш як 1,3 тыс. тон тарфяной прадукцыі УП «Віцебскаблгаз» упершыню адправіўся са станцыі Орша-Усходняя ў Кітай, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на «Белмытнясэрвіс».
28.08.2023 / 19:31
Цягнік мае праехаць за 17 дзён 8,5 тыс. км па тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана. Канчатковым пунктам стане кітайская станцыя Цындаа, дзе груз прымуць кітайскія партнёры Shanghai Izolite Industrial CO. LTD.
Увогуле з пачатку года, як паведамляецца, «Белмытнясэрвісам» было сфарміравана і адпраўлена 35 кантэйнерных цягнікоў з прадукцыяй беларускіх экспарцёраў у Кітай.
Чытайце таксама:
Пад Гроднам прадаюць торфабрыкетны завод
Беларусі запасаў торфу хопіць на 70 гадоў
Каранкевіч: Перавод кацельняў ЖКГ з газу на торф — прыярытэтны кірунак