Чалавек памёр, а яго двойчы аштрафавалі за перавышэнне хуткасці
Памерламу беларусу двойчы прыходзілі «лісты шчасця» за перавышэнне хуткасці. А ў сувязі з тым, што штрафы добраахвотна аплачаныя не былі, падраздзяленне ДАІ нават накіравала дакумент аб прымусовым спагнанні сумы. Разбірацца давялося пракуратуры Партызанскага раёна Мінска.
29.08.2023 / 18:41
Фота ілюстрацыйнае
Выявілася, што машына пасля смерці яго ўладальніка не была перааформленая на іншага чалавека, таму па старой памяці штрафавалі памерлага.
У выніку незаконныя прадпісанні былі скасаваныя, а ў дачыненні да кіроўцы, які перавысіў хуткасць, былі вынесеныя пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.
Чытайце таксама:
У Дзятлаўскім раёне цягнік збіў 31-гадовага мужчыну, які прыехаў да бацькоў
Машына ўляцела ў іншую на сустрэчцы — адна жанчына загінула, чацвёра людзей у бальніцы