Пасажыр аўтобуса праглынуў на мяжы змесціва свайго кашалька, але гэта яму не дапамагло
Дзяржкамітэт судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці расказаў пра незвычайны выпадак, які здарыўся на польска-беларускай мяжы. Беларус спрабаваў правезці з Польшчы ў Беларусь гашыш, а калі на мяжы рэчыва выявілі, то проста праглынуў яго.
29.08.2023 / 23:05
Мужчына 1992 года нараджэння ехаў аўтобусам па маршруце «Познань — Гомель». У пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» супрацоўнікі мытні вырашылі агледзець ягоны заплечнік.
У кашальку-манетніцы мытнікі выявілі рэчыва зялёнага колеру, якое мужчына тут жа праглынуў. Тым не менш, манетніцу адправілі на экспертызу, і ў ёй яшчэ заставаліся часцінкі рэчыва тэтрагідраканабінола — наркатычнага сродку, які атрымліваецца з канопляў.
Таксама падчас агляду аўтобуса ў сумцы мужчыны выявілі фрагменты цёмнага рэчыва, якое, паводле заключэння эксперта, з'яўляецца гашышам. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў
Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання
Гродзенец у адным і тым жа гаражы фарбаваў машыны і вырошчваў марыхуану