Партыю «Справядлівы свет» ліквідуюць 22 верасня. Палова партый ужо ліквідавана

Судовае слуханне па ліквідацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» па пазове Міністэрства юстыцыі прызначана на 22 верасня.

30.08.2023 / 15:07

«Пастанова аб адмове ў перарэгістрацыі прынятая 30 ліпеня, — распавядаў НВ-анлайн кіраўнік партыі Сяргей Калякін. — У рэгістрацыі адмоўлена на вядомых падставах: недахоп структур, няма неабходнай колькасці сяброў партыі, якая патрабуецца паводле новым заканадаўстве. Мы маем намер абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе — па законе ў нас на гэта ёсць месяц».

Вярхоўны суд ліквідаваў восем партый: апазіцыйныя Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ, Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, партыю «Зялёныя», Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а таксама праўладныя Беларускую патрыятычную партыю, Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай Згоды.

4 верасня будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі праўладнай Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.

У Беларусі на пачатку года было 15 партый, засталося восем з улікам навастворанай партыі «Белая Русь», або сем, калі ўжо лічыць «Справядлівы свет».

Былі перарэгістраваныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберал-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Nashaniva.com