Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Яўгену Меркісу
У Вярхоўным судзе Яўген абскарджваў прысуд у 4 гады ўзмоцненага рэжыму, які вынес раней Гомельскі абласны суд.
30.08.2023 / 15:58
Суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Чаравач вырашыў, што такое пакаранне справядлівае для журналіста і не стаў яго пераглядаць, паведамляе «Гомельская вясна».
30 мая Гомельскі абласны суд прыгаварыў Яўгена Меркіса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Журналіста затрымалі 13 верасня 2022 года. У яго кватэры, а таксама ў кватэрах яго знаёмых прайшлі ператрусы.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса
Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА
Журналісту Яўгену Меркісу далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму