Сілавікі затрымалі супрацоўніка лясгаса. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён нібыта напісаў больш за 4000 негатыўных каментароў
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне проста на працы жыхара Свіслачы.
31.08.2023 / 12:51
На відэа сiлавiкоў мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы.
Таксама яго вінавацяць у тым, што ён нібыта напісаў больш за 4000 каментароў, у якіх «заклікаў да псавання маёмасці міліцыянтаў і негатыўна выказваўся ў адрас кіраўніцтва краіны», паведамляе «Вясна».