Як сёння шкодзяць беларускай прыродзе старадаўнія штучныя каналы?

Беларускія рэкі цякуць у розныя моры: адны ў Балтыйскае, другія — у Чорнае. Водападзел гэтых рачных басейнаў цягнецца праз усю Беларусь. Але некаторыя рэкі Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў здаўна звязаныя штучнымі каналамі, і сёння гэта не ідзе прыродзе на карысць, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

01.09.2023 / 23:37

Рака Прыпяць у амаль некранутым стане. Фота: архіў ТАА «Дзікая прырода»

Каналы пракапалі яшчэ ў XVIII—XIX стагоддзях — галоўным чынам дзеля сплаву драўніны. Сёння гэтыя каналы людзьмі амаль не выкарыстоўваюцца.

Затое імі вельмі добра карыстаюцца чужародныя віды насельнікаў рэк, якія трапляюць у Беларусь і выцясняюць тут віды мясцовыя.

Так, з Украіны ў Прыпяць падняліся бычок-цуцык, бычок-кругляк, бычок-ганец і нават чарнаморская іголка-рыба — і праз гэтыя каналы яны могуць трапіць і ў рэкі Балтыйскага басейна, а потым і ў само Балтыйскае мора.

Уверх па рэках у Беларусь з Польшчы прыйшлі завезеныя ў Еўропу паласатыя амерыканскія ракі. Яны здольныя пераносіць надзвычай патагеннае для абарыгенных відаў ракаў захворванне — чуму ракаў, на якую самі не хварэюць. А так як водныя сістэмы звязаныя, то яны ўжо трапілі і ў рэчкі Чарнаморскага басейна.

Так праз дзейнасць чалавека адбываецца біялагічнае забруджванне вадаёмаў.

Чытайце таксама:

У Бешанковічах здаровы бусел адмаўляецца вяртацца ў дзікую прыроду. Вінаватыя людзі

Якая сувязь паміж бабрамі і птушкамі?

На Свіслачы ў Мінску знайшлі незвычайную чарапаху. Але цешыцца з гэтага не выпадае

Nashaniva.com