На Нямізе зацвіў каштан. Гэта як магчыма наогул?
1 верасня ў сацсетках з'явілася відэа: на Нямізе стаіць каштан і цвіце, быццам не падазраючы, што наступіла каляндарная восень. Як гэта магчыма? Спецыялісты тлумачаць, піша Citydog.by
02.09.2023 / 12:07
Калі памятаеце, цвіценне каштанаў ранняй або позняй восенню ў Мінску становіцца традыцыяй. Такі феномен гараджане назіраюць як мінімум некалькі апошніх гадоў.
Што з гэтай нагоды кажуць спецыялісты?
Як кажуць батанікі, цвіце каштан з-за засушлівых чэрвеня-ліпеня і багатых дажджоў пазней. Дрэвы ўспрынялі засуху як неспрыяльныя ўмовы, спынілі вегетацыю і ўжо было рыхтаваліся да зімы, як раптам пайшлі дажджы. Клімат падмануў дрэвы, і яны зноў зацвілі.
Добра гэта ці дрэнна? Відавочна, што для каштанаў гэта дрэнна: паўторнае цвіценне забірае шмат сіл, таму наступнай вясной чакаць ад гэтых каштанаў прыгожых і буйных кветак не прыходзіцца.
Дарэчы, да зімы каштаны, што зараз цвітуць, не выспеюць, а ў наступным годзе будуць не ў найлепшай форме.
Чытайце таксама:
Выйшлі прыгожыя паштоўкі з мінскім касцёлам Святога Роха
«У нас сям'я ветэрынараў». У Мінску прапануюць арандаваць жывую лісу для асабістых фотасесій
На пешаходным бульвары ў Дзяржынску зрабілі «вышыванку» ФОТА