Двое вагнераўцаў зрабілі мемарыял памяці Прыгожына і Уткіна проста ля Вечнага агню ў Мінску
«Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць найлепшымі!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер».
02.09.2023 / 12:49
Два супрацоўнікі ПВК «Вагнер», знаходзячыся ў адпачынку ў Беларусі, зрабілі мемарыял памяці на плошчы Перамогі ў Мінску.
«Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць найлепшымі!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер».
У гэтай сітуацыі цікавы наступны аспект: помнік на плошчы Перамогі ў Мінску ствараўся ў памяць загінулых герояў, якія абаранялі Беларусь ад нацыстаў. А вагнеравец Дзмітрый Уткін спавядаў ідэі нямецкага нацыянал-сацыялізму і нават меў велізарную татуіроўку ў выглядзе свастыкі.
Чытайце таксама:
«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім
ПВК «Вагнер» прапануе наймітам шукаць іншую працу — Важные истории
У падмаскоўных Мыцішчах ідзе пахаванне камандзіра групы «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна