Зяленскі мяняе міністра абароны. Рэзнікава зменіць крымскі татарын
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што збіраецца замяніць на пасадзе міністра абароны краіны Аляксея Рэзнікава на Рустэма Умерава.
03.09.2023 / 22:13
«Аляксей Рэзнікаў прайшоў гэтыя больш чым 550 дзён поўнамаштабнай вайны. Лічу, што Міністэрства мае патрэбу ў новых падыходах і іншых фарматах узаемадзеяння як з ваеннымі, так і з грамадствам у цэлым. Вярхоўная Рада Украіны добра ведае гэтага чалавека, і пан Умераў не патрабуе дадатковых прадстаўленняў. Чакаю ад парламента падтрымкі гэтай кандыдатуры» — растлумачыў сваё рашэнне ўкраінскі лідар.
Рустэм Умераў нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Булунгур Самаркандскай вобласці, куды сям'я Умеравых у 1944 годзе была дэпартаваная з Крыма. У канцы 1980-х гадоў у рамках рэпатрыяцыі крымскіх татараў сям'я вярнулася ў Крым. Умераў вядомы прадпрымальнік, мецэнат і палітык. Быў выбраны ў 2019 годзе ў народны дэпутаты ад партыі «Голас». З 2022 года — старшыня Фонду дзяржаўнай маёмасці Украіны. Вайсковага досведу не мае.
Чытайце таксама:
Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю
Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў
Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася