Здаецца, гэта самы дарагі аўтамабіль у Беларусі. Цана проста касмічная
Інфармацыю пра тое, што гэты Porsche 911 GT2 RS знаходзіцца ў продажы, можна знайсці на сайце афіцыйнага дылера маркі ў Беларусі. Цана проста нерэальная для сярэднестатыстычнага беларускага аўтааматара, звярнуў увагу Onliner.by.
04.09.2023 / 09:05
Фота: porsche.com
Што вядома канкрэтна пра гэты аўтамабіль? Машына з прабегам (403 км на адометры), у яе быў адзін уладальнік. Porsche ўпершыню пастаўлены на ўлік у лютым 2019 года. У аварыі аўто не трапляла.
Фота: porsche.com
Колер кузава — чорны неметалік, салон скураны, таксама чорны. Рухавік — 3,8 літра, магутнасць — 700 к. с. КПП — PDK (аўтамат). Максімальная хуткасць, да якой можна разагнацца на гэтым спорткары, — 340 км/г.
Фота: porsche.com
Відавочна, што аўтамабіль мае шмат опцый. Напрыклад, пакет Weissach дазваляе паменшыць вагу аўтамабіля амаль на 18 кг (у параўнанні з GT2 RS з опцыяй Clubsport package). Устаноўлены таніраваныя палегчаныя заднія бакавыя шыбы і задняе шкло. Салон з пакетам Club sport (апісваецца, што ён уключае каркас на балтах з высокатрывалай сталі ззаду чорнага колеру, уключаючы ўзмацненне са злучэннем з каркасам кузава, падрыхтоўку да ўстаноўкі асноўнага выключальніка батарэі). Ёсць сістэма аб'ёмнага гучання BOSE.
Кошт аўтамабіля — 2 600 000 рублёў, што эквівалентна прыкладна $813 000.
Чытайце таксама:
Дылер іранскай аўтамабільнай маркі Saipa толькі адкрыўся — і адразу зняў шыльду
У Беларусі будзе прадавацца яшчэ адзін расійскі аўтамабіль
Абноўленая Lada Vesta, новы брэнд з Ірана і Кітая. Бюджэтныя аўто ў беларускіх аўтасалонах