У Мінску 20-гадовы хлопец хацеў забіць маці і бабулю
Здарэнне адбылося яшчэ 5 жніўня.
04.09.2023 / 09:33
Скрыншот відэа СК
20-гадовы хлопец пасля прагляду ролікаў у інтэрнэце намаляваў на сцяне ў сваім пакоі нейкага персанажа з фільма і паклікаў маму.
Калі жанчына зайшла і стала разглядаць малюнак, хлопец раптам нанёс удары нажом ёй у шыю, а таксама ў грудную клетку.
Мінчук ударыў і бабулю, якая прыбегла на крыкі аб дапамозе. Пасля ўцёк, але быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе СК.
Следчыя ўстанавілі, што з лістапада 2022 года хлопец жыў за кошт родных, захапляўся відэагульнямі і амаль увесь час праводзіў за камп'ютарам.
Чытайце таксама:
У Оршы п'яны імяніннік пашкодзіў два аўтамабілі і ўрэзаўся ў дом
У Клімавічах зладзеі скралі сейф з далярамі і знялі відэа, як яго ўзламалі
У Лельчыцах 60-гадовы вясковец напаў на ўчастковага і парэзаў яго