Шольц апублікаваў сваё фота з павязкай на воку і драпінамі на твары

Канцлер ФРГ Олаф Шольц апублікаваў у сацсетках першае фота пасля атрыманай падчас заняткаў спортам траўмы: у яго павязка на воку і сляды ад ранак.

04.09.2023 / 13:03

 Олаф Шольц

«Я з нецярпеннем чакаю мемаў. Дзякуй за добрыя пажаданні. Гэта выглядае горш, чым ёсць на самай справе!» — адзначыў канцлер Нямеччыны.

Як паведамлялася ўчора, Олаф Шольц атрымаў траўму, зваліўшыся падчас заняткаў спортам. Ён быў вымушаны адмяніць некаторыя свае сустрэчы.

Nashaniva.com