На трасу М-1 сёння саджалі транспартныя самалёты
Выкананне гэтага элемента з'яўляецца адным з самых складаных у авіяцыі.
04.09.2023 / 13:18
Фота: Мінабароны
Беларускія вайсковыя лётчыкі падчас сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства — 2023», якія праходзяць на тэрыторыі краіны, адпрацавалі пытанні пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі, паведамляе Мінабароны.
Самалёты Су-25, Су-30, Як-130 і Ан-26 паспяхова прызямліліся на аўтамабільную трасу М-1 Мінск — Брэст з наступнай іх падрыхтоўкай да паўторнага ўзлёту.
Выкананне гэтага элемента з'яўляецца адным з самых складаных у авіяцыі, падкрэслівае Мінабароны.