Эрдаган і Пуцін праводзяць перамовы ў Сочы
Прэзідэнт Турцыі прыляцеў у гэты расійскі горад з аднадзённым візітам.
04.09.2023 / 15:30
Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Sergei Guneyev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
У паездцы турэцкага лідара суправаджаюць жонка Эмінэ Эрдаган, міністр замежных спраў Хакан Фідан, міністр энергетыкі і прыродных рэсурсаў Альпарслан Байрактар, міністр казначэйства і фінансаў Мехмет Шымшэк і іншыя чыноўнікі.
Эрдаган і Пуцін абмяркуюць «збожжавую ўгоду», уварванне Расіі ва Украіну, а таксама турэцка-расійскія стасункі, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, гандлю, эканомікі і турызму.