Светлагорскі тэлеканал «Ранак» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Адпаведнае рашэнне прыняло МУС 5 верасня, заўважыла «Вясна».
06.09.2023 / 11:40
У чэрвені канал выпусціў сюжэт пра выбух на мясцовым кардонным камбінаце, пасля чаго пачаліся затрыманні і пераслед ягоных супрацоўнікаў.
11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак».
На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.
Услед за арыштамі супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта медыя.
4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля сваім рашэннем прызнаў сайт і сацсеткі тэлеканала «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Чытайце таксама:
У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі «Ранак»
У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак»