Румынія прызнала падзенне расійскага дрона
Абломкі расійскага беспілотніка выявілі ў раёне Плаўру ў павеце Тулча. Беспілотнік выявілі пасля таго, як Расія атакавала 4 верасня ўкраінскія парты ў Ізмаіле і Рэне, размешчаныя побач з румынскай мяжой, піша «Украінская праўда».
06.09.2023 / 15:20
Фота з фэйсбука прэс-сакратара МЗС Украіны Алега Ніколенкі
Міністр абароны Румыніі Анхель Тылвар пацвердзіў, што выяўленыя абломкі расійскага беспілотніка, які разбіўся ў Румыніі.
«Было відаць, што за досыць кароткі перыяд часу адбылася серыя нападаў, якія Расія ажыццявіла на ўкраінскія партовыя аб'екты і склады, таму лічу важным узмацніць захады. У нас будзе больш назіральных пунктаў, больш патрулёў. Пры гэтым абсталяванне, якое мы выкарыстоўваем, што з тэхнічнага пункта гледжання можа прыкрыць тэрыторыю, застаецца працаздольным і знаходзіцца ў фазе павышанай увагі», — паведаміў міністр у каментары Antena 3 CNN.
Нагадаем, што 4 верасня Расія чарговы раз атакавала поўдзень Адэскай вобласці. У Дзяржаўнай памежнай службе заявілі, што на тэрыторыі Румыніі ўпалі і здэтанавалі «шахеды».
Пры гэтым афіцыйны Бухарэст першапачаткова гэтую інфармацыю абвергнуў. Украінцы заявілі, што ёсць фотадоказы. Памежнікі звярнуліся да румынскіх калег з просьбай даць інфармацыю аб інцыдэнтах, але адказу не было.
Міністр замежных спраў Украіны Змітро Кулеба выказаў здагадку, што Румынія імкнецца «не эскаляваць інтэрпрэтацыю тых ці іншых падзей, каб проста не быць уцягнутай у непасрэдны канфлікт».
Чытайце таксама:
Начная атака па Адэскай вобласці: Паветраныя сілы Украіны збілі 22 з 25 «Шахедаў»
Беспілотнікі ўначы зноў спрабавалі атакаваць Крымскі мост
Мэр Масквы паведаміў пра некалькі беспілотнікаў, якія ляцелі ў бок расійскай сталіцы