Японія можа стаць пятай краінай, якая паспяхова запусціла місію на Месяц
Гэтай раніцай японская ракета H-IIA з пасадачным модулем Slim «Moon Sniper» стартавала з касмадрома Танегашыма.
07.09.2023 / 10:19
Фота: «Наша Ніва»
Праект «Месяцовы снайпер» мае на мэце здзейсніць бяспечную пасадку на паверхню спадарожніка апарата Smart Lander for Investigating Moon (SLIM), які адрозніваецца высокай дакладнасцю пасадкі, што дазваляе апусціцца ў межах 100 метраў ад пэўнай цэлі на Месяцы.
Японскае касмічнае агенцтва JAXA плануе рэалізацыю місіі на пачатак 2024 года.
Распрацоўшчыкі апарата лічаць, што ў будучыні Slim дазволіць людзям высаджвацца ў складанейшых месцах і на планетах з абмежаванымі рэсурсамі, паведамляе «Новае выданне».
Да гэтага паспяхова запускалі місіі на Месяц ЗША, СССР, Кітай і Індыя.