Маск заявіў, што не блакаваў УСУ доступ да Starlink у раёне Крыма
Па яго словах, сістэма першапачаткова там не працавала.
08.09.2023 / 07:50
Ілан Маск. Фота: Susan Walsh /AP
Ілан Маск заявіў, што не блакаваў УСУ доступ да Starlink у раёне Крыма
Па яго словах, сістэма першапачаткова там не працавала.
Па словах мільярдэра, улады Украіны накіроўвалі яму экстранны запыт на актывацыю Starlink «на ўсім шляху да Севастопаля». Ён адмовіўся, бо не хацеў уцягвацца ў эскалацыю канфлікту.
Учора з'явілася інфармацыя, што ў мінулым годзе Маск адключыў украінскім вайскоўцам доступ да інтэрнэту праз спадарожнікавую сувязь Starlink у раёне Крыма, каб не даць ім правесці атаку на расійскі вайскова-марскі флот.
Пра гэта гаварылася ва ўрыўку новай біяграфіі Маска аўтарства Уолтара Айзексана, паведаміла CNN.
Чытайце таксама:
Ілан Маск сарваў украінскую атаку на Крым, адключыўшы Starlink — CNN
Сацсетку X (былы твітар) могуць цалкам выдаліць з крам Apple і Google