У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку
У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі. Гэта выданню Hrodna.life пацвердзіў адзін з гродзенскіх краязнаўцаў.
08.09.2023 / 18:07
Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life
Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт, і назад яны могуць не вярнуцца.
Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.
Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:
- каля доміка і помніка пісьменніцы;
- на вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розныя часы;
- каля Бернардынскага касцёла, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім;
- у Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям'і;
- на старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахаваная.
Інфармацыя на стэндах была размешчаная на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.
Распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта выдзяляў Еўрасаюз.
Раней, у ліпені 2023 года, з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўсталявалі дошку, прысвечаную савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. У гродзенскім гарвыканкаме на запыт гродзенцаў адказалі, што не ведаюць, куды знікла шыльда.
Чытайце таксама:
«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча