87-гадовая Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР
Сёння ў Празе адбылася XXXI сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На новы, шасцігадовы тэрмін старшынёй была пераабраная 87-гадовая Івонка Сурвіла. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.
10.09.2023 / 15:21
У Празе адбылася XXXI сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Фота: radabnr.org
Сурвіла ўзначальвае Раду БНР, якая пазіцыянуе сябе як пераемніка гістарычнага ўрада ў выгнанні, з 1997 года.
Таксама на паседжанні былі абмеркаваныя «бягучыя справы Рады і яе прыярытэты ва ўмовах актуальнай палітычнай абстаноўкі ў Беларусі, разгледжаны шэраг паправак да Статута Рады», быў перавыбраны прэзідыум.
Чытайце таксама:
Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, што ваююць ва Украіне
Рада БНР: РПЦ — галоўная прычына міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі