Дзяніс Урбановіч атрымаў пятае раненне

Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках сябры беларускага байца-добраахвотніка.

10.09.2023 / 23:59

Дзяніс Урбановіч. Фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

«На дадзены момант у шпіталі, яго стан здароўя больш-менш добры. Кантузія, парвана правая вушная перапонка, аскепачнае раненне ў правую руку», — піша тэлеграм-канал @MaladyFrontBelarus. Іншых паведамленняў пакуль не было, сам Урбановіч пакуль свайго стану не каментаваў. 

Гэта ўжо пятае раненне лідара беларускага «Маладога Фронту», які адправіўся на абарону Украіны ад расійскай агрэсіі. 

Да таго 34-гадовага выхадца з Лагойскага раёна кантузіла, аскепак залятаў у руку, а куля — у грудзі. Кожны раз Дзяніс вяртаўся на фронт.

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе, ды ўперлася ў рэбры. Дыхаць не вельмі добра, лёгкае пашкоджанае», — флегматычна апісваў адно са сваіх папярэдніх раненняў каліновец. 

Дзяніс Урбановіч мае пазыўны «Ваўкалак». 

Усяго пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну і Беларусь, загінулі як мінімум 32 беларусы. Яшчэ двое трапілі ў палон. Усяго ў складзе ўкраінскай арміі ваююць сотні беларусаў.

Бахмут, дзе Дзяніс Урбановіч атрымаў адно з папярэдніх раненняў. Фота: 24 мехбрыгада УСУ імя Караля Данілы

Чытайце таксама:

Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула

Як ацэнка сілаў беларускіх добраахвотнікаў уплывае на палітыку Лукашэнкі

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе». Дзяніс Урбановіч пра свой стан пасля трэцяга ранення

Nashaniva.com