У Лондане знайшлі забытую магілу вядомага беларускага мастака
Стараннямі беларусаў Лондана было ідэнтыфікавана месца пахавання беларускага мастака і рэстаўратара Міхася Саўкі-Міхальскага. Свой апошні спачын ён знайшоў на могілках Стрэтхам, дзе пахаваны побач са сваім сынам Маркам, колішнім вучнем беларускай школы Кірылы Тураўскага, — піша ў сваіх сацсетках Скарынаўская бібліятэка.
12.09.2023 / 17:55
Надмагільны помнік Міхася Саўкі-Міхальскага, Streatham cemetery. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі
Вядома, што Міхась Саўка-Міхальскі хлапчуком быў вывезены ў Германію, пасля вайны жыў у Бельгіі. Скончыў Лювенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў археалогію і гісторыю мастацтва. Саўка-Міхальскі спецыялізаваўся на старажытным насценным роспісе, быў выдатным рэстаўратарам і таленавітым мастаком.
У калекцыі Скарынаўкі захоўваецца некалькі выдатных яго работ. Гэта партрэты айца Роберта ван Каўэлярта і музыкі Міколы Равенскага, а таксама дасціпная аўтакарыкатура.
Міхась Саўка-Міхальскі. Партрэт Міколы Равенскага. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі
Міхась Саўка-Міхальскі. Партрэт айца Роберта ван Каўэлярта. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі
Міхась Саўка-Міхальскі. Аўтакарыкатура. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі
Чытайце таксама:
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане адраджае заняткі ў нядзельнай беларускай школе