Беларускі банк вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы з вайбернымі махлярамі
Банк БелВЭБ з 12 верасня ўнёс змены ў праграму крэдытавання па праграме «Яркая крэдытка». Дзеля мінімізацыі ашуканскіх дзеянняў пры афармленні крэдыту грошы будуць даступныя кліентам на наступны працоўны дзень пасля заключэння крэдытнай дамовы (але не раней чым праз 24 гадзіны), паведамляецца на сайце банка.
13.09.2023 / 09:07
Фота: belmir.by
Зазначаецца, што такая мера дазволіць кліентам больш рацыянальна падыходзіць да пытання выкарыстання крэдытных сродкаў у выпадку афармлення крэдыту пад уздзеяннем трэціх асоб.
Для адмовы ад крэдыту неабходна на працягу 24 гадзін з моманту заключэння крэдытнай дамовы звярнуцца ў кантакт-цэнтр (тэлефон 205 (МТС, А1, life:)) або +375 17 215 61 15) альбо ў найбліжэйшы сэрвісны офіс Банка БелВЭБ з пісьмовай заявай.
Чытайце таксама:
Махляры аформілі крэдыт на мінчанку. Але яна паспела яго скасаваць
У Варшаве затрымалі 20-гадовага беларуса, які прадстаўляўся работнікам банка і выманьваў грошы