Жыхар Рэчыцы скраў з поля больш за 30 цюкоў сена
Супрацоўнікі ДАІ Рэчыцкага РАУС паспрабавалі спыніць грузавы аўтамабіль маркі «Мерсэдэс», але кіроўца не рэагаваў. Калі ж яго спынілі, міліцыянты пабачылі ў аўто дзве качулкі сена, піша тэлеграм-канал Гомельскага УУС.
13.09.2023 / 09:34
Ніякіх суправаджальных дакументаў у мужчыны пры сабе не было. На пытанне, адкуль сена, мужчына адразу сказаў, што скраў з поля.
На ўчастку дома ў кіроўцы міліцыянты пабачылі яшчэ 31 цюк сена. Мужчына прызнаўся, што ўсе рулоны сена скраў з поля.
Скрадзенае сена вярнулі сельгаспрадпрыемству. Заведзена крымінальная справа.