Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом

«Emihranty» — гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасць — масавую эміграцыю, тлумачыць музыка

14.09.2023 / 10:43

«У гэтай новай рэчаіснасці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаннямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі. Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досвед знаходжання там, нехта спадзяецца на хуткае вяртанне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавознік на сваім «Фордзе Транзіце», — адзначае Лявон Вольскі.

Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — «раскідала выбухам нас па Зямлі» — дзе толькі не апынуліся беларусы пасля векапомных падзеяў 2020 года! І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй знікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому.

Альбом даступны на стрымінгавых пляцоўках: onerpm.link і youtu.be

Дарэчы, сёння ў Лявона Вольскага дзень народзінаў — яму споўнілася 58 гадоў.

Nashaniva.com