У «Скориновских дней в Полоцке» ўжо нават і лагатып па-расейску

Культурны праект быў запачаткаваны ў 2014-м. Тады ён называўся па-беларуску.

14.09.2023 / 12:34

У 2021 годзе праекту надалі статус міжнароднага і прымеркавалі час правядзення да 17 верасня — заснаванага ў тым жа годзе Дня народнага адзінства.

Сёлета «Скориновские дни в Полоцке» пройдуць 15-16 верасня. Паводле праграмы, адзінымі гасцямі з замежжа будуць прадстаўнікі Расейскай Федэрацыі.

Nashaniva.com