Украінскія войскі вызвалілі Андрэеўку каля Бахмута — Маляр
Узброеныя сілы Украіны маюць поспех на Бахмуцкім кірунку. Яны вызвалілі населены пункт Андрэеўка, што знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Бахмута, і замацоўваюцца на занятых пазіцыях, цытуе намесніцу міністра абароны Украіны Ганну Маляр піша «Украінская праўда».
14.09.2023 / 16:47
Андрэеўка на карце абведзеная чырвоным
«Асноўныя баі працягваюцца ў раёнах Андрэеўкі, Курдзюмаўкі, Кляшчэеўкі. І ў нас там добрыя навіны. Андрэеўка наша. Замацоўваемся на занятых пазіцыях», — заявіла Ганна Маляр.
Паводле яе слоў, Узброеныя сілы Украіны на Бахмуцкім кірунку працягваюць рух наперад. Праўда, на паўночным флангу вораг спрабуе адбіць страчаныя пазіцыі, але «на паўднёвым мы паспяхова прасоўваемся», — дадала чыноўніца.
11 верасня Маляр паведамляла, што УСУ маюць пэўны поспех у раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі на Бахмуцкім кірунку, за мінулы тыдзень удалося вызваліць тут 2 кв. км тэрыторыі.
Чытайце таксама:
Украінцы прасунуліся ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі каля Бахмута
Дзяніс Урбановіч атрымаў пятае раненне
Украінцы маюць поспех у раёне Вербавога ў Запарожскай вобласці