Доля МАЗа на расійскім рынку грузавікоў знізілася

Попыт на аўтамабілі МАЗ у жніўні 2023-га на расійскім рынку за год павялічыўся больш чым на 60%: у жніўні беларускі вытворца грузавых машын прадаў у Расіі 587 аўтамабіляў (у жніўні 2022 года — 361), піша Office life са спасылкай на расійскую аналітычную кампанію «Аўтасельгасмаш-холдынг». Але пры гэтым яго доля на рынку знізілася, бо ў канкурэнтаў продажы выраслі яшчэ больш.

15.09.2023 / 09:04

Фота: Наша Ніва

Цяпер МАЗ займае 7-е месца ў топе продажаў грузавікоў у Расіі, саступаючы КамАЗу (ён у лідарах з амаль 3 тысячамі прададзеных у жніўні грузавікоў), кітайскім вытворцам Sitrak, Shacman, FAW і Foton, а таксама расійскаму ГАЗу.

Продажы ў Расіі грузавых аўтамабіляў замежных марак у жніўні павялічыліся на 263,7% — у асноўным за кошт грузавікоў кітайскіх марак.

У жніўні 2023 года беларускі МАЗ трапіў у топ-4 пастаўшчыкоў расійскага аўтобуснага рынку.

Nashaniva.com