Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі
Аксамітнасць гарбуза выдатна збалансуюць спецыі — часнок, мускатны арэх і куркума. Смачна есці!
02.11.2024 / 09:17
Фота: Rouzes / Getty Images
Каб прыгатаваць крэм-суп з гарбуза, спатрэбіцца:
- гарбуз — прыкладна 1 кг ачышчанай мякаці (цвёрдую скурку зразаем)
- дзве цыбуліны
- алей — 2 ст. лыжкі
- вяршкі 10—15%
- соль
- чорны перац
- мускатны арэх
- куркума
- гарбузовыя семкі
Для сухарыкаў: белы хлеб, алей, соль, часнок.
Апцыянальна: каляндра, імберац (калі свежы — смажыць з цыбуляй), кары, лісце базіліку для ўпрыгожання.
Як гатаваць суп з гарбуза
Аблупіце гарбуз, дастаньце насенне, мякаць нарэжце невялікімі кавалачкамі.
Пачысціце цыбулю і дробна нарэжце. Трохі абсмажце яе на патэльні (5 хвілін). Дадайце гарбуз і абсмажвайце яшчэ пяць хвілін, дадайце прыправы.
Пакладзіце ўсё ў каструлю, заліце літрам халоднай вады, на моцным агні давядзіце да кіпення, а потым паменшыце агонь да слабага, закрыйце накрыўкай і варыце каля 20 хвілін — да мяккасці гарбуза.
Узбіце ўсё змесціва блендарам да аднастайнасці.
Як зрабіць дадаткі да супу з гарбуза
Сухарыкі. Хлеб натрыце часнаком і парэжце на кубікі. На бляху ці фольгу наліце алей і выкладзіце ў яго хлеб — раўнамерна па форме. Пастаўце ў разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 10—15 хвілін. Яшчэ прасцей — падсушыць хлеб проста на патэльні.
Семкі. Гарбузовыя семкі лепш падсмажыць — пакладзіце іх на трохі прагрэтую патэльню і абсмажце на сярэднім агні, памешвайце.
Наліце суп у талеркі, пасыпце семкамі, дадайце сухарыкі і трохі вяршкоў.
Чытайце таксама:
На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы
Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка