Студэнты разагналі электрамабіль да 100 км/г хутчэй за секунду. Гэта новы сусветны рэкорд

Новы рэкорд ужо пацверджаны кнігай рэкордаў Гінеса.

15.09.2023 / 15:51

Акадэмічны аўтаспартыўны клуб Цюрыха ўжо шмат гадоў стварае хуткасныя электракары. Гэтым разам інжынеры сканструявалі карт, які разганяецца да 100 кіламетраў на гадзіну ўсяго за 0,956 секунды. Гэта амаль на траціну хутчэй за папярэдні рэкорд.

Гоначны балід змог дасягнуць патрэбнай хуткасці, ад'ехаўшы ад стартавай лініі 12,3 метры. Для ўстойлівасці пры разгоне электрамабіль дапоўнілі адмысловай прыладай накшталт пыласоса, якая дапамагае прыціскаць аўто да асфальту. 

Новы рэкорд ужо пацверджаны кнігай рэкордаў Гінеса, і каманда распрацоўшчыкаў сцвярджае, што ніхто яго не зможа пабіць бліжэйшым часам.

Nashaniva.com