Парэшткі «прышэльцаў», паказаныя ў Мексіцы, аказаліся містыфікацыяй
Парэшткі іншапланетных «прышэльцаў», якія паказалі ў Мексіцы і якія абмяркоўваліся на дзяржаўным узроўні, аказаліся містыфікацыяй. Больш за тое, старажытныя касцяныя астанкі, магчыма, незаконна вывезлі з Перу.
15.09.2023 / 17:48
Міністр культуры Перу Леслі Уртэага заявіла, што навукоўцы не пацвердзілі іншапланетнае паходжанне парэшткаў з перуанскай пустыні Наска, якія раней прадэманстравалі на слуханнях Кангрэса Мексікі па НЛА.
«Наколькі я ведаю, гэтыя ўзоры адносяцца да пахаванняў касцяных астанкаў даіспанскага перыяду. Я збіраюся запытаць інфармацыю, каб зразумець, як іх удалося вывезці з Перу», — дадала міністарка.
Паводле яе слоў, Міністэрства культуры Перу выставіла абвінавачванні супраць грамадзян, якія маюць дачыненне да вывазу парэшткаў з краіны.
Акрамя таго, у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі (UNAM) абверглі заявы, што яны пацвярджалі сапраўднасць парэшткаў і іх іншапланетнае паходжанне.
Нагадаем, што некалькі дзён таму мексіканскі ўфолаг і журналіст Хайме Маўсан прынёс на слуханні Кангрэса Мексікі дзве драўляныя скрыні з парэшткамі, якія, па яго заяве, уяўляюць сабой трупы іншапланецян. Маўсан сказаў, што гэтыя целы былі выяўленыя ў Перу ў 2017 годзе і не адносяцца, маўляў, да зямной эвалюцыі.
Чытайце таксама:
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам