Паломнікі-хасіды на вуліцах Умані ВІДЭА

Дзясяткі тысяч хасідаў з'ехаліся ва Умань, што ў Чаркаскай вобласці Украіны, святкаваць яўрэйскі Новы год.

16.09.2023 / 14:21

Іх там цяпер больш за 30 тысяч. Хасіды з'ехаліся ў Чаркаскую вобласць святкаваць Рош ха-Шана — яўрэйскі Новы год. Ва Умані знаходзіцца магіла цадзіка Нахмана, шанаванага хасідамі.

На некаторых кадрах ёсць «артадаксальны Казантып» — танцы хасідаў пад электронную музыку, паведамляе «Страна».

Nashaniva.com