У Барысаве прайшоў матч расійскай футбольнай медыялігі. Амаль аншлаг

У гэтым турніры няма беларускіх камандаў, але матч дзвюх расійскіх камандаў адбыўся ў Барысаве.

16.09.2023 / 20:48

Сёння на «Барысаў-Арэне» прайшоў матч групавога этапу медыялігі — так называецца футбольны турнір, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. 

«Амкал» гуляў з «Сахалінцам». Як заяўлялі ў сацсетках лігі, усе квіткі на гульню былі раскупленыя. Хаця на трыбунах хапала вольных месцаў, колькасць гледачоў уражвае.

«Барысаў-Арэна» — стадыён футбольнага клуба БАТЭ, які можа ўмясціць 13 тысяч гледачоў. Апошні матч барысаўскага клуба на арэне наведалі па пратаколе 3615 чалавек, але звычайна гэта статыстыка завышаная. 

Перад гэтым сезонам медыялігі была створаная беларуская каманда «D-Media», у якую ўвайшлі вядомыя ў мінулым гульцы кшталту Станіслава Драгуна і Віталя Радзівонава. Але ёй не ўдалося прабіцца ў чэмпіянат, яна выбыла ў стыкавых матчах.

Nashaniva.com