За беларускую сімволіку затрымалі двух фанатаў хакейнага клуба «Магілёў»
У аднаго з іх у інстаграме таксама была публікацыя ў падтрымку Украіны.
18.09.2023 / 15:34
Яўген Кугукоў і Алег Леснікоў. Фота: іхнія старонкі «Укантакце»
Затрыманыя — 28-гадовы Яўген Кугукоў і 31-гадовы Алег Леснікоў. Вядома, што абодва даўнія заўзятары хакейнага клуба «Магілёў».
У відэа сілавікоў дэманструецца, што ў хлопцаў адшукалі фанацкія налепкі з Пагоняй, якую ГУБАЗіК называе «нацысцкай сімволікай». Таксама Алег Леснікоў кажа, што некалі быў асуджаны за ўдзел у мітынгу, а таксама рабіў у свой інстаграм пост у падтрымку Украіны.