Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?
Блогер «Мерзкий Кокобай» зазірнуў у новую ўстанову «Шаўрма ў піве», якая адкрылася нядаўна на вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Гэта ўжо трэці мінскі рэстаран гэтай сеткі, два іншыя знаходзяцца на вуліцы Жукоўскага і праспекце Газеты «Правда».
25.09.2023 / 16:44
Адметнасць гэтых кебабных — выраб шаўрмы ў піўным соусе. Яе і прадэгуставаў блогер, прыхапіўшы таксама заадно «Актоберфэстаўскую» з каўбаскамі ў гарчыцы.
Дзве порцыі шаўрмы былі памеру XL і каштавалі 11 рублёў за 490 грамаў. Уражанні ж ад смаку неадназначныя.
«Шава з каўбаскамі пад лёгкім гарчычным соусам эмоцый моцных не выклікала. Скручаная добра, памідор і марынаваны агурочак на месцы, мяса скача ў балансе з гароднінай, соусы ручаём па вусах.
У фірмовай цёмны соус дражджамі ў нос не аддае, рэдзенькі такі, з яркай піўной слодыччу блізка да дэсертнай шаўрмы.
Скажу прама: нездарма спалілі бензін. Спалучэнне гарманічнае, курыцы запхнулі сумленна, без вядра капусты, па-беларуску напхалі трошкі бульбы, лаваш — мяккі, без скарыначкі, недатрымалі. Я б яшчэ рызыкнуў. Гарачая — так, сакавітая, хрумсткі лаваш абвяргаю», — падсумаваў дэгустатар.
Чытайце таксама:
У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях