Затрымалі мужчыну, які негатыўна выказаўся пра чалавека з шаўронам «Вагнера»

Здарэнне адбылося на пошце Мінскага раёна 19 верасня.

26.09.2023 / 14:38

На відэа, выкладзеным сілавікамі, затрыманы мужчына кажа, што на пошце ўбачыў чалавека з сімволікай ПВК «Вагнер» і чырвона-зялёным сцягам, пачаў здымаць яго на тэлефон і нібыта абразіў.

Чалавек з шаўронам, сцвярджае ГУБАЗіК, паскардзіўся ў чат-бот сілавікоў — пасля гэтага мужчыну затрымалі.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны беларусаў сталі затрымліваць не толькі за выказванні супраць лукашэнкаўскай улады, але і таксама супраць расійскіх салдат. Некаторых судзілі за адмову абслугоўваць расійскіх салдат у краме.

Чытайце таксама:

«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі

Затрымалі беларуса, які нібыта адправіў у бот праўладнага тэлеграм-канала фразу «Жыве Беларусь»

За каментары ў тэлеграме двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ

Nashaniva.com