«Мы будзем адказваць» — міністр абароны Украіны пра атакі на энергетычную інфраструктуру
Расія зімой будзе зноў засяроджвацца на нанясенні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны, упэўнены Рустэм Умераў.
27.09.2023 / 07:26
Рустэм Умераў. Фота: Дмытро Ларын / Украінская праўда
«Нам трэба больш зброі, якая зменіць гульню… Спадзяюся, неўзабаве прыбудуць шматмэтавыя знішчальнікі, і мы даможамся прагрэсу. Нам трэба гэта зброя, каб вярнуць тэрыторыі і мець перавагу на поле бою!», — сказаў міністр абароны Украіны.
Ва ўкраінскай разведкі ёсць інфармацыя, што РФ праводзіць разведвальныя мерапрыемствы ў энергетычнай інфраструктуры Украіны.
У выніку варожых ракетных удараў мінулай зімой было сур'ёзна пашкоджана каля 63% абсталявання энергасетак Кіева, неабходнага для стабільнага праходжання асенне-зімовага перыяду, піша «Украінская праўда».
Чытайце таксама:
Рустэм Умераў — новы міністр абароны Украіны. Што пра яго вядома
«Вельмі магутны кантынгент». Украінская разведка назвала колькасць расійскіх вайскоўцаў ва Украіне
Ва Украіне звольнілі ўсіх намеснікаў міністра абароны і дзяржаўнага сакратара міністэрства