Пуцін прапанаваў вагнераўцам новага кіраўніка
Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з намеснікам міністра абароны Расіі Юнус-Бекам Яўкуравым і экс-камандзірам ПВК «Вагнер» Андрэем Трошавым, піша РБК.
29.09.2023 / 09:12
Юнус-Бек Яўкураў і Андрэй Трошаў. Фота: kremlin.ru
Андрэй Трошаў — былы камандзір ПВК «Вагнер» з пазыўным «Сівы». Пуцін прапаноўваў далей служыць байцам прыватнай вайсковай кампаніі пад кіраўніцтвам Трошава. Апошні ўжо працуе ў Мінабароны.
На сустрэчы Пуцін, звярнуўшыся да Трошава, згадаў: «На апошняй сустрэчы абмяркоўвалі, што вы зоймецеся фарміраваннем добраахвотніцкіх падраздзяленняў, якія могуць выконваць розныя баявыя задачы, перш за ўсё, вядома, у зоне «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
«Вы самі больш за год ваявалі ў такім падраздзяленні. Ведаеце, што гэта такое, як гэта робіцца, ведаеце аб пытаннях, якія трэба загадзя вырашаць, каб баявая праца ішла найлепшым і самым паспяховым чынам», — сказаў прэзідэнт Расіі.
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын з паплечнікамі загінуў у выніку авіякатастрофы над Цвярской вобласцю 23 жніўня.
Чытайце таксама:
Вагнераўцы з Беларусі вярнуліся ваяваць ва Украіну
Вагнераўцы заявілі, што працягваюць працу на беларускім кірунку
Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць