У Беларусі жыве паўтара мільёна чалавек ва ўзросце ад 65 гадоў
Гэта кожны шосты грамадзянін краіны.
30.09.2023 / 13:54
Фота: Наша Ніва
У Беларусі на 1 студзеня жыло 1 млн 517 тысяч 148 пажылых грамадзян (65 гадоў і старэйшыя) — на 2,74% больш, чым на 1 студзеня 2022-га (1 млн 476 тыс. 736).
Больш за ўсё пажылых людзей пражывае ў Мінску — 306 184 чалавекі. У Мінскай вобласці 234 415 чалавек.
За апошнія 3 гады колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 209 642 чалавекі (-2,23%).