Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала, што сустракаецца з дзяўчынай Надзяй, з якой пазнаёмілася ў Лондане. Камінг-аўт вядомая спартоўка зрабіла падчас кулінарнага шоу «Ператрэм з Халезіным».

30.09.2023 / 16:46

Скрыншот з відэа

«У Беларусі мне ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай. Маўляў, вось я ў адносінах з дзяўчынай. Але цяпер усё ідэальна супала. У Лондане я сустрэла Надзю. У самым афігенным горадзе, дзе людзі настолькі талерантныя адно да аднаго, — сказала Кацярына Сныціна. —

Мае сябры, сям'я заўсёды ведалі, калі была з кімсьці ў адносінах. У маім коле не было праблем. Але дзяліцца гэтай інфармацыяй з іншымі не хацелася на ўнутраным узроўні».

На перадачы Кацярына пачаставала дзяўчыну блінцамі, адзначыўшы, што гэта Надзіны любімыя.

Нядаўна баскетбалістка заявіла, што заканчвае прафесійную кар'еру і цяперашні сезон будзе апошнім. Кацярына Сныціна другі год запар гуляе за каманду «Лондан Лаянс». У 2007-м спартоўка была бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы.

Чытайце таксама:

Ад біксі да шэгі. Трэндавыя прычоскі беларускіх зорак

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Мы «павінны» дзяржаве? Тады і дзяржава мне павінна». Сныціна — пра чыноўнікаў, сваю краму мерчу і тое, чаму верыць у перамогу

Nashaniva.com