Складзены спіс краін з самым танным і самым дарагім інтэрнэтам. Дзе аказалася Беларусь?
Брытанскі сайт cable.co.uk параўнаў цэны на тарыфныя мабільныя планы ў 237 краінах.
01.10.2023 / 16:43
На першым месцы з самым танным інтэрнэтам — Ізраль. Гігабайт даных на мабільным інтэрнэце там каштуе ў сярэднім $0,02. У пяцёрку трапілі таксама Італія ($0,09 за гігабайт), Фіджы ($0,09), Сан-Марына ($0,1) і Камбоджа ($0,12).
Беларусь аказалася на 66-м месцы з сярэдняй цаной $0,67 за гігабайт. Сітуацыя ў суседніх краінах выглядае так: Расія ($0,25 і 15-е месца), Украіна ($0,27 і 16-е месца), Польшча ($0,37 і 27-е месца), Літва ($1,26 і 117-е месца), Латвія ($3,21 і 197-е месца).
Самы дарагі мабільны інтэрнэт — у Зімбабвэ (43,75 даляра за гігабайт). Перад ёй у канцы рэйтынгу ідуць Фалклендскія астравы (цана за гігабайт — $40,58), востраў Святой Алены ($40,13), Паўднёвы Судан ($23,7) і Такелау ($17,24).