На ўдзельнікаў марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» завялі крымінальную справу 

МУС заявіў, што ўстанавіў 60 арганізатараў і ўдзельнікаў марафону салідарнасці з палітвязнямі. 

03.10.2023 / 09:09

Фота: «Наша Ніва»

СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно», гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

Крымінальную справу за фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» завялі па матэрыялах аператыўнікаў ГУБАЗіК, удакладняе прэс-служба МУС. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі. 

Суд Цэнтральнага раёна Мінска раней прызнаў відэакантэнт анлайн-марафона «Нам не ўсё адно» так званымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Паводле МУС, цяпер падазраванымі з'яўляюцца каля 60 чалавек з ліку «арганізатараў марафону і іх памагатых». Праводзіцца работа па ўстанаўленні іншых асоб, піша прэс-служба ведамства.

Марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29—30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра.

Чытайце таксама:

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

«Беларусы, я намі ганаруся!» Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў па выніках марафону «Нам не ўсё адно!»

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Вольга Гарбунова патлумачыла, што далей з грашыма з марафону

У Аб'яднаным пераходным кабінеце расказалі аб размеркаванні грошай, сабраных падчас марафону

Nashaniva.com