Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый
Еўра-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, паведамляе УЕФА.
04.10.2023 / 12:39
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе ў дзвюх краінах: Ірландыі і Вялікабрытаніі (гістарычна гэта чатыры футбольныя асацыяцыі: Англіі, Уэльса, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі — то-бок зборныя гэтых асацыяцый бяруць паасобку ўдзел у футбольных чэмпіянатах Еўропы і свету або еўракубках, але на Алімпіядах выступае адзіная зборная Вялікабрытаніі).
Турцыя адмовілася ад заяўкі на правядзенне турніру, таму заяўка засталася ад Вялікабрытаніі і Ірландыі.
У Англіі чэмпіянат Еўропы праводзіўся ў 1996 годзе.
У дзвюх краінах чэмпіянаты Еўропы па футболе праводзіліся некалькі разоў: у 2000 годзе ў Бельгіі і Нідэрландах, у 2008 — у Аўстрыі і Швейцарыі, у 2012-м — у Польшчы і Украіне.
У 2021 (ён быў перанесены на год з-за кавіду) чэмпіянат Еўропы прайшоў у 12 гарадах 11 краін.
Таксама мяркуецца, што ў Еўра-2028 возьмуць упершыню ўдзел 32 каманды. У 2016 і 2021 гадах у галоўных еўрапейскіх турнірах удзел бралі па 24 каманды.
Еўра-2024 пройдзе ў Нямеччыне.
Чытайце таксама:
«Барселона» працягнула кантракт з 16-гадовым паўабаронцам. Сума адступных складзе мільярд еўра
УЕФА разглядае магчымасць укаранення абсалютна новага фармату еўракубкаў
Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя