Сілавікі затрымалі работніка магілёўскага завода імя Кірава

Сілавікі расказалі аб затрыманні работніка аўтазавода імя Кірава ў Магілёве. Мяркуючы з сацсетак, затрыманага завуць Ігар Пухлякоў.

05.10.2023 / 15:52

На відэа, знятым сілавікамі, ён кажа, што з 2020 года нібыта размяшчаў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія матэрыялы», а ў 2021 годзе нібыта прайшоў рэгістрацыю ў «плане Перамога».

Па якіх менавіта артыкулах затрыманы магілёвец і дзе цяпер знаходзіцца — не паведамляецца, зазначае Медыязона.

Чытайце таксама:

За распаўсюд «экстрэмізму» ў Віцебску аштрафавалі грамадзянку Расіі

У Оршы на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Білд»

Іллю Двойрына, які абліў фарбай аўто з літарай «Z», зноў затрымалі і далі 15 сутак

Nashaniva.com