«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў
Жыхарка Чавусаў у тыктоку звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Яе сяброўка жыве ў пакоі, дзе ў любы момант можа абваліцца сцяна, у інтэрнаце няма гарачай вады, а кухня даўно не бачыла нават касметычнага рамонту. Як гісторыя набыла розгалас, пасля чаго чыноўнікі заварушыліся — спачатку бізуном, а пасля пернікам.
05.10.2023 / 21:50
Сёння зранку жанчына запісала новы тыкток, у якім паведаміла, што чыноўнікі заняліся праверкай яе сацыяльнага становішча, пагражаючы адабраць дачку. Яна паведаміла пра свой намер цвёрда змагацца за свае правы і заклікала «трымаць кулачкі».
Тыкток, запісаны бліжэй да вечара, быў ужо куды больш аптымістычны. Паводле жанчыны, «усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў», камісія нічога кепскага ў яе сацыяльным становішчы не знайшла; нават пачалі рамонт у інтэрнаце. Жанчыне застаецца толькі задаваць рытарычнае пытанне: «А дзе вы былі раней?»
«Мы не будзем нікуды звяртацца, калі вы будзеце ўваходзіць у наша становішча», — заяўляе жыхарка Чавусаў чыноўнікам.
Чытайце таксама:
Хлопец паехаў па размеркаванні ў Брэст і ў шоку ад жылля для маладых спецыялістаў
«У мяне хата здымная горшая». Студэнты паказваюць у тыктоку свае інтэрнаты ў Мінску ВІДЭА
Шматдзетная маці просіць Лукашэнку вярнуць ёй дочак