Ціханоўская ў Гранадзе паразмаўляла з Ніколам Пашынянам
Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які праходзіць у іспанскай Гранадзе, Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
05.10.2023 / 22:29
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з сітуацыяй у Нагорным Карабаху і перадала словы падтрымкі армянскаму народу ад імя беларусаў.
Гэтая сустрэча важная тым, што Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля. Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.
Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан вырашыў развязаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычна сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. І гэта сустрэча — адзін з сімвалічных яго індыкатараў.
Чытайце таксама: