Макс Ферстапен стаў трохразовым чэмпіёнам «Формулы-1»

На Гран-пры Катара пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен яшчэ падчас заезду змог забяспечыць сабе трэці тытул чэмпіёна «Формулы-1» з-за аварыі свайго напарніка, мексіканца Серхіа Перэса.

07.10.2023 / 21:32

Макс Ферстапен рыхтуецца да гонкі перад спрынтам на Гран-пры Катара. Фота: Mark Thompson / Getty Images

Перэс заставаўся адзіным пілотам, які захоўваў ілюзорныя шанцы на перамогу ў чэмпіянаце-2023.

На яго рахунку за шэсць этапаў да канца чэмпіянату было 223 балы, Макс апярэджваў яго на 177 балаў, у розыгрышы чэмпіянату заставалася 180 ачкоў.

Ферстапен быў чэмпіёнам «Формулы-1» у 2021 і 2022 гадах.

Абсалютнымі чэмпіёнамі гонак з'яўляюцца Міхаэль Шумахер і Льюіс Хэмілтан, у якіх па сем тытулаў. Прычым Хэмілтан яшчэ ганяе, зараз ён ідзе на трэцім месцы ў агульным заліку.

Чытайце таксама:

«Яе злавалі размовы пра футбол». Памерла лэдзі Кэці Фергюсан — жонка легендарнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд»

У Філадэльфіі мужчына спрабаваў трапіць на бейсбольны матч разам са сваім алігатарам

Арына Сабаленка вылецела з Адкрытага чэмпіянату Кітая па тэнісе

Nashaniva.com